Умовы прыёму ва ўстанову адукацыі
Парадак прыёму ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Хомская сярэдняя школа" вызначаецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Пералік дакументаў, неабходных для залічэння дзіцяці ў 1 клас
1. Заява бацькоў на імя дырэктара ўстановы
2. Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці
3. Ксеракопія пасведчання аб нараджэнні
У 1 клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. Заява неабходна падаць у перыяд з 02 чэрвеня па 28 жніўня ў год прыёму ў 1 клас.
Пералік дакументаў, неабходных для залічэння дзіцяці ў школу
1. Заява бацькоў на імя дырэктара ўстановы
2. Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці
3. Асабістая справа
Пералік дакументаў, неабходных для залічэння дзіцяці ў 10 клас
1. Заява бацькоў на імя дырэктара ўстановы
2. Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці
3. Пасведчанне аб базавай адукацыі