Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя і традыцыі ўстановы адукацыі

Гісторыя і традыцыі школы

Другая палова XIX стагоддзя - першая народная школа

1913 год - двухкласнае народнае вучылішча. 

1930 год - пабудаваны двухпавярховы будынак школы, які згарэў падчас Вялікай Айчыннай вайны:

1941-1945гг. - школа ў Спораўскія лясах. 

1945-1953гг. - навучанне ў прыстасаваных памяшканнях.

1953 год – пабудаваны тыпавы будынак школы:

1987 год – пабудаваны сучасны будынак школы

2008 год - капітальны рамонт школы па праграме "Адраджэння і развіцця вёскі":

Школа сёння - гэта цэлы навучальны комплекс, у якім маюцца настаўніцкая, актавая зала, спартзала, сталовая. Для заняткаў працоўным навучаннем ёсць майстэрні для хлопчыкаў, кабінет абслугоўваючай працы. Пры школе ёсць вучэбна-доследны ўчастак, цяпліца, спартыўныя пляцоўкі, стадыён. Забяспечанасць абсталяваннем і вучэбна-нагляднымі дапаможнікамі адпавядае адукацыйным стандартам. 

Дырэктары школы:

1945-1946 навучальны год - Дзюрыч Трафім Максімавіч

1946-1947 навучальны год - Мядзведзеў Пётр Іванавіч

1949-1950 навучальны год - Зайцаў Аляксей Іванавіч, заслужаны настаўнік БССР

1958-1959 навучальны год – Окань Уладзімір Якаўлевіч

1961 -1970 навучальны год - Лаўрыновіч Паліна Уладзіміраўна

1970 -1978 навучальны год - Шпакоўская Вера Яфімаўна

1978 - 1982 навучальны год - Кукса Віктар Васільевіч

1982 -1999 навучальны год - Ігнатчык Мікалай Васільевіч

1999-2001 навучальны год - Ігнатчык Дзмітрый Мікалаевіч

2001-2006 навучальны год - Ігнатчык Мікалай Васільевіч

2016 - па цяперашні час - Елец Галіна Міхайлаўна

Заслужаныя настаўнікі, якія працавалі ў школе:

Зайцаў Аляксей Іванавіч - былы дырэктар школы, Заслужаны настаўнік БССР

Ярашэвіч Марыя Рыгораўна - былы настаўнік пачатковых класаў, Заслужаны настаўнік БССР

Зінкевіч Яўгенія Андрэеўна - былы настаўнік гісторыі, Заслужаны настаўнік БССР

Былыя настаўнікі, якія маюць званні:

Ярашэвіч Васіль Рыгоравіч ​​– былы намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Выдатнік асветы БССР

Лаўрыновіч Паліна Уладзіміраўна – былы дырэктар школы, Выдатнік асветы СССР

Акаронка Васіль Васільевіч – Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Рэзька Васіль Андрэевіч – Выдатнік народнай адукацыі БССР

Былыя настаўнікі, якія ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі:

Лаўрыновіч Паліна Уладзіміраўна - ордэн "Знак Пашаны", медаль "За доблесную працу"

Саліта Ганна Іванаўна - ордэн "Знак Пашаны"

Рэзька Васіль Андрэевіч - медаль "За працоўную доблесць"

Вядомыя выпускнікі школы:

Амельянчык Васіль Іосіфавіч, выпускнік 1951 года, былы генеральны дырэктар , нам. міністра аўтамабільнай прамысловасці СССР

Стэльмах Антон Сцяпанавіч, выпускнік 1968 года - былы кіраўнік спраў Брэсцкага аблвыканкама

Страпка Віктар Паўлавіч, выпускнік 1976 года - кандыдат медыцынскіх навук, загадчык хірургічнага аддзялення гарадской бальніцы г. Гродна

Рэзька Пётр Васільевіч, выпускнік 1978 года - заслужаны работнік народнай адукацыі

Сірыська Леанід Віктаравіч, выпускнік 1982 года - начальнік філіяла "Белпрамбудбанка" па Гродзенскай вобласці

Амельянчык Уладзімір Мікалаевіч, выпускнік 1976 года - нам. галоўнага ўрача па хірургіі 9-ай клінічнай бальніцы г. Запарожжа, дацэнт кафедры анатоміі і фізіялогіі Запарожскага медуніверсітэта, кандыдат медыцынскіх навук

Красоўскі Мікалай Васільевіч, выпускнік 1977 года - нам. галоўнага ўрача Брэсцкага аблздара

Раздзелы сайта