21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
З мэтай далучэння дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа праз сувязь традыцый і пакаленняў, для развіцця гістарычнай памяці ў падрастаючага пакалення і выхавання павагі да роднага слова, беларускай мовы, Н.М. Ігнатчык разам з вучнямі 4 класа правялі вячоркі "Тут сучаснасць з даўнінаю зышліся".
У 3 класе адбылося пазакласнае мерапрыемства "Гучы, маё роднае слова!".