Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія мелагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай . Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для навучэнцаў і настаўнікаў .
“Беларуская мова – мелодыя сэрца” – пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў школе.
На працягу дня навучэнцы расказвалі пра сваю любоў да роднай мовы, прысвяцілі ёй самыя прыгожыя словы, гучалі беларускія вершы, загадкі і песні, пажаданні беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў.
Акцыя "Мае роднае беларускае слова"